Беларуская Служба

Апытанне: амаль кожны другі прадпрымальнік працаўладкоўвае ўкраінца

21.03.2023 11:02
Найбольшая колькасць супрацоўнікаў з Украіны працуе ў буйных кампаніях, якія працаўладкоўваюць больш за 250 чалавек.
.
Праца. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апошняга апытання «Барометр польскага рынку працы», працаўладкаванне супрацоўнікаў з Украіны ў польскіх кампаніях расце. Украінцаў працаўладкоўвае практычна кожны другі польскі прадпрымальнік. Гэта на 7 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім выпускам апытання за лістапад 2022 года і на 15 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам.

Супрацоўнікаў з Украіны працаўладкоўваюць 58 працэнтаў буйных кампаніяў, у якіх працуе больш за 250 чалавек, а таксама 54 працэнты сярэдніх кампаніяў і 34 працэнты малых.

56 працэнтаў кампаніяў зазначае, што ўкраінцы часцей за ўсё працуюць на ніжэйшых пасадах. Аднак сярод украінцаў у Польшчы расце працэнт супрацоўнікаў гэтак званага сярэдняга звяна – гэта амаль кожны трэці ўкраінец. Гэта рост на 4 працэнтны ў параўнанні з папярэднім выданнем апытання.

У сваю чаргу 9 працэнтаў, працаўладкаваных у Польшчы ўкраінцаў – гэта супрацоўнікі вышэйшага звяна.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польшча робіць стаўку на развіццё дарожнай і чыгуначнай інфраструктуры

14.03.2023 09:01
Дарожныя і чыгуначныя інвестыцыі ў Польшчы – адны з найбуйнейшых у Еўропе, пераконвае міністр інфраструктуры.