Беларуская Служба

За праезд платным участкам аўтамагістралі А4 кіроўцы заплацяць удвая больш

04.04.2023 11:03
Кіроўцы легкавых аўтамабіляў за праезд трасай паміж гарадамі Кракаў і Катавіцэ прымушаны заплаціць амаль 6,5 еўра.
T A4
Tраса A4 паміж гарадамі Кракаў і Катавіцэ Autorstwa Premia - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16853748

Кампанія Stalexport павышае цэны за праезд платным участкам аўтамагістралі А4. Цяпер кіроўцы легкавых аўтамабіляў за праезд трасай паміж гарадамі Кракаў і Катавіцэ прымушаны заплаціць 30 злотых (амаль 6,5 еўра). Раней гэта было 13 злотых (амаль 3 еўра).

Падвышэнні аплатаў тычацца і грузавых аўтамабіляў. За ўвесь участак кіроўцы грузавікоў заплацяць на 12 злотых (2,5 еўра) больш, паясняе прэс-сакратар адміністратара платнага ўчастка аўтамагістралі A4 кампаніі Stalexport Рафал Чэхоўскі(Rafał Czechowski):

- Павышэнне аплатаў за праезд – гэта вынік росту коштаў эксплуатацыі, у тым ліку рашучага росту коштаў на будаўнічыя паслугі і матэрыялы.

Галоўнае ўпраўленне рэспубліканскіх дарог і аўтамагістраляў раскрытыкавала згаданае рашэнне, але адміністратар мае права павышаць аплату за праезд па аўтамагістралі на падставе канцэсійнай дамовы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі