Беларуская Служба

Кітай захапіў аўтамабільны рынак у Беларусі

12.04.2023 10:01
Ужо ў чэрвені 2022 года «Лада» саступіла месца кітайскаму брэнду «Джылі».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Набыць новы аўтамабіль у Беларусі зараз не так проста, паколькі жадаючых больш, чым даступных машын. У выніку рынак зафіксаваў велізарнае падзенне да 80 працэнтаў. У гэткай сітуацыі карыстаюцца кітайцы, паведамляе старонка moto.pl.

Санкцыі Захаду з-за вайны ва Украіне закранулі не толькі Расію. Іх моцна адчувае таксама Беларусь, дзе назіраецца крах на аўтамабільным рынку. У першым квартале 2023 года на ім адбылося велізарнае падзенне да 80 працэнтаў. Заказчыкам пастаўлена толькі 2 900 новых аўтамабіляў. Гэта вельмі мала.

Адкуль такі спад? Дылерам няма чым гандляваць. У 2023 годзе прапанова скарацілася да 34 мадэляў – гэта ў чатыры разы менш, чым у 2022 годзе. У сваю чаргу, сярод даступных мадэляў ажно 14 – гэта прапановы кітайскіх кампаній.

Цікава, што праблемы датычыць не толькі замежных брэндаў з Еўропы, Японіі і Карэі, але таксама з Расіі. Нагадваем, многія гады лідарам на беларускім рынку была «Лада». Яшчэ ў 2021 годзе расійскі брэнд апярэджваў Geely, Volkswagen і Renault . Але гэта ўжо мінулае. У чэрвені 2022 года «Лада» саступіла месца «Джылі» – кірайскаму брэнду, да якога беларусы ставяцца да ўласнага, паколькі большасць аўтамабіляў кампанія вырабляе на заводзе «БелДжы» пад Мінскам.

У першым квартале 2023 года доля «Джылі» ў беларускім аўтарынку складала ўжо 72 працэнты. Аднак у кітайцаў яшчэ большы апетыт. Яны заявілі аб павелічэнні вытворчасці аўтамабіляў, увядзенні новай мадэлі красовера і цалкам новага аўтамабіля пад уласным брэндам «БелДжы».

Ад крызісу выйграюць не толькі кітайскія брэнды, але і незалежныя імпарцёры. Аказваецца, што ў Беларусі шмат кліентаў, ахвотных купіць даражэйшыя аўтамабілі – прэміяльнага сегмента. Таму і гэтак званы паралельны імпарт дарагіх аўтамабіляў з Казахстану, Арменіі або Кітая.

За першыя тры месяцы 2023 года кліенты ў Беларусі набылі больш за 250 новых легкавых аўтамабіляў такіх брэндаў, як BMW, Lexus, Land Rover, Mercedes і Toyota, паведамляе старонка moto.pl.

аз