Беларуская Служба

PKN Orlen плануе павялічыць здабычу газу ў Польшчы і Нарвегіі

25.04.2023 10:05
Паводле Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, летась спажыванне прыроднага газу ў Польшчы склала 16,6 мільярда кубаметраў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кампанія PKN Orlen плануе павялічыць здабычы прыроднага газу ў Польшчы і Нарвегіі. Старшыня кампаніі паведаміў, што на працягу бліжэйшых 7 гадоў кампанія мае намер выдаткаваць на здабычу і пошук газу каля 60 мільярдаў злотых(больш за 13 мільярдаў еўра).

Даніэль Абайцек(Daniel Obajtek) пераконвае, што гэта інвестыцыя ў бяспеку Польшчы. Ён дадаў, што вельмі перспектыўным напрамкам з’яўляецца рэгіён Расточча ў паўднёва-ўсходняй Польшчы і ваколіцы гарадка Білгорай:

- Мы спадзяемся там буйных радовішчаў. Агулам мы прыглядаемся да Падкарпацця і Малапольшчы; праводзім там даследаванні, робім пробныя бурэнні. Мы ўжо здабываем газ ля Торуня. Аднак тамтэйшы газ утрымлівае шмат азоту, тамы мы неадкладна пераапрацоўваем яго ў электраэнергію.

Паводле звестак Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, спажыванне прыроднага газу ў Польшчы ў 2022 годзе склала 16,62 мільярда кубаметраў.

- Калі здабыча ў Польшчы і Нарвегіі складзе 12 мільярдаў кубаметраў газу, то мы павысім нашую бяспеку. Апрача таго газапорт і танкерны флот павінны забяспечыць нас дадаткова. Працягваюцца перамовы, каб мы былі пастаўшчыкамі газу ў рэгіёне, у тым ліку дзякуючы інтэрканектарам.

У 2022 годзе кампанія PKN Orlen павялічыла здабычу да 7,7 мільярда кубаметраў газу з унутраных і замежных радовішчаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Улады Кракава вітаюць планы будаўніцтва малой атамнай электрастанцыі

18.04.2023 10:00
Кампанія PKN Orlen назвала 7 з 20 планаваных месцаў размяшчэння малых модульных рэактараў у Польшчы.