Беларуская Служба

Жанчыны адказваюць за палову росту ВУП у Польшчы

16.05.2023 11:01
Паводле дадзеных за першыя тры кварталы 2022 года, працавалі больш за 7,4 мільёна полек.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhelpsg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Павелічэнне прафесійнай актыўнасці жанчын уплывае на дынаміку росту ВУП у Польшчы. Апошняя справаздача Польскага эканамічнага інстытута паказвае, што калі б колькасць занятых жанчын заставалася на ўзроўні 2009 года, сярэдні рост ВУП у Польшчы быў бы меншы амаль на 1,5 працэнта, нагадаў старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс(Paweł Borys):

- Цягам апошніх 10 гадоў жанчыны адказвалі за амаль палову эканамічнага росту ў Польшчы. За гэта мы ім шчыра дзякуем.

У 2021 годзе ўзровень занятасці жанчын ва ўзросце 15-64 гадоў у Польшчы склаў 64 працэнты і быў на адзін працэнтны пункт вышэйшы за сярэдні паказчык па ЕС. Паводле звестак за першыя тры кварталы 2022 года, у Польшчы працавалі больш за 7,4 мільёна жанчын.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

ВУП Польшчы за 2022 год павялічыўся на 5,1%

15.05.2023 14:04
Валавы ўнутраны Польшчы прадукту ў 2022 годзе склаў 3078,3 мільярда злотых (амаль 742 млрд долараў)