Беларуская Служба

Інфляцыя ў красавіку склала 14,7 працэнта

16.05.2023 09:02
У другой палове года інфляцыя будзе паніжацца больш павольнымі тэмпамі, чым цяпер, лічаць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інфляцыя ў красавіку бягучага года склала 14,7 працэнта, то бок на 0,4 працэнта менш у параўнанні з сакавіком (16,1 працэнта). Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы. У красавіку тавары падаражэлі на 15,1 працэнта, паслугі – на 13,3 працэнта. Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута чакае, што ў траўні інфляцыя знізіцца, прыкладна, да 14 працэнтаў:

- Гэта будзе, перш за ўсё, вынік падзення цэнаў ацяплення кватэраў і невялікага зніжэння базавай інфляцыі. Больш павольна павінны расці таксама цэны прамысловых тавараў. Аднак высокімі застануцца кошты паслугаў і гэта, хутчэй за ўсё, не памяняецца ў бліжэйшым часе. Таму ў другой палове года інфляцыя будзе паніжацца больш павольнымі тэмпамі, чым цяпер. Мы лічым, што напрыканцы года, яна складзе 9-9,5 працэнта.

Эксперт дадаў, што ў большасці краін Цэнтральнай Еўропы тэмпы росту цэнаў на прамысловыя тавары і паслугі, якія складаюць амаль 60 працэнтаў спажывецкіх выдаткаў, перавышаюць 10 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

ВУП Польшчы за 2022 год павялічыўся на 5,1%

15.05.2023 14:04
Валавы ўнутраны Польшчы прадукту ў 2022 годзе склаў 3078,3 мільярда злотых (амаль 742 млрд долараў)