Беларуская Служба

З 1 студзеня праз варшаўскі аэрапорт Шапена прайшлі амаль 5 мільёнаў пасажыраў

23.05.2023 11:27
У пяцёрку самых папулярных напрамкаў з пачатку 2023 года ўваходзяць Лондан, Парыж, Амстэрдам, Дубай і Франкфурт.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Grand Warszawski

У красавіку варшаўскі аэрапорт імя Шапена зарэгістраваў 1 394 483 пасажыры. Гэта на 5 працэнтаў менш, чым за аналагічны месяц 2019 года, які аказаўся рэкордны па пасажырапатоку. Падрабязнасці паведаміла кампанія Porty Lotnicze, якая кіруе сталічным аэрапортам.

Колькасць людзей, якія зарэгістраваліся ў аэрапорце Шапэна ў красавіку гэтага года была на 22 працэнты вышэй, чым прагназавалася. Асабліва шмат падарожнікаў прыбыло ў аэрапорт у апошнія выхадныя перад майскімі. Цягам трох дзён было зарэгістравана больш за 160,5 тысячы пасажыраў, а пятніца 28 красавіка сталася рэкорднай, бо ў гэты дзень з Варшавы і ў Варшаву вылецела роўна 55 660 чалавек.

З 1 студзеня праз варшаўскі аэрапорт прайшлі амаль 5 мільёнаў пасажыраў.

За першыя чатыры месяцы гэтага года больш за 4,4 мільёна пасажыраў вырашылі адправіцца ў міжнародныя паездкі, а ўнутранымі рэйсамі скарысталіся 483 тысячы чалавек.

У пяцёрку самых папулярных напрамкаў з пачатку 2023 года ўваходзяць Лондан, Парыж, Амстэрдам, Дубай і Франкфурт. Вандроўцы, якія карыстаюцца чартарнымі рэйсамі, часцей за ўсё выбіраюць такія кірункі, як: егіпецкія Марса-Алам і Хургада, іспанскі Лас-Пальмас, турэцкая Анталья, дамініканская Пунта-Кана.

Усяго ў красавіку чартарнымі рэйсамі скарысталіся больш за 101 тыс. пасажыраў. Гэта найбольшы вынік за красавік за апошнія 10 гадоў.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі