Беларуская Служба

МЗС: Польшча мае права на кампенсацыі ад «Газпрому»

23.05.2023 13:06
Сума 850 мільёнаў злотых датычыцца пратэрмінаваных плацяжоў за транспарціроўку газу.
Аўдыё
  • Польшча мае права на кампенсацыі ад «Газпрому»; З 1 студзеня праз варшаўскі аэрапорт Шапена прайшлі амаль 5 мільёнаў пасажыраў; У Польшчы аб'ядноўваюць усе вугальныя электрастанцыі ў адну структуру
Здымак мае ілюстрацыйны характарEuRoPol GAZ

Намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык заявіў, што калі «Газпром» не выконвае сваіх абавязацельстваў, Польшча мае права прад'явіць свае прэтэнзіі. Такім чынам міністр пракаментаваў зварот Europol Gaz пазоў у арбітражны суд у Стакгольме супраць «Газпрому» аб вяртанні 850 мільёнаў злотых. Europol Gaz зʼяўляецца ўладальнікам польскага ўчастка газаправода Ямал – Еўропа.

Пётр Ваўжык сказаў, што гэты выпадак сведчыць аб неабходнасці паклікання дзяржаўнай камісіі па расследаванні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Рэспублікі Польшча ў гадах 2007-2022 :

- Я хацеў бы паглядзець на дакументы па гэтай справе, хто ўнёс прапанову дадзенага вырашэння, хто адобрыў працэдуры, якія прывялі да даравання «Газпрому» 850 млн. У той час «Газпром» не змагаўся з фінансавымі праблемамі і не было неабходнасці дапамагаць канцэрну. У нас ёсць на гэта права і мы карыстаемся такой магчымасцю. «Газпром» не выконвае сваіх абавязацельстваў, а мы не павінны ў чарговы раз дараваць кампаніі тое, што належыць нам.

Сума 850 мільёнаў злотых датычыцца пратэрмінаваных плацяжоў за транспарціроўку газу. Летась «Газпром» спыніў транзіт газу ў Еўропу праз Польшчу, плата за транзіт была заробкам кампаніі Europol Gaz.

«Газпром» быў абавязаны адпраўляць сыравіну як мінімум да 2045 года. У выніку спынення транзіту польская кампанія панесла значныя страты. Польшча будзе патрабаваць вярнуць усе страчаныя даходы.

яс/IAR

Эфірны выпуск эканамічнай перадачы ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі