Беларуская Служба

Упраўленне сацыяльнага страхавання паведамляе пра рэкорднае зацікаўленне конкурсам па ахове працы

30.05.2023 09:15
Упраўленне сацыяльнага страхавання выдзеліць на рэалізацыю конкурсных праектаў больш за 23 тысячы еўра.
.
Праца. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

На сёлетні конкурс на дафінансаванне праектаў па ўдасканаленні аховы працы пададзена больш за 5 тысяч заявак. Гэта на 30 працэнтаў больш, чым летась, паведаміла Упраўленне сацыяльнага страхавання. Паводле прэс-сакратара ўпраўлення Паўла Жаброўскага (Paweł Żebrowski), сёлетні конкурс карыстаўся рэкордным зацікаўленнем з боку прадпрымальнікаў:

- Найбольшая колькасць заявак, гэта значыць больш за 2 000, паступіла ад мікрапрадпрыемстваў, меншая – ад буйных кампаній – 365. Кожны заяўнік можа атрымаць дафінансаванне да 80 працэнтаў праекту, але не больш за 300 тысяч злотых (больш за 66 тысяч еўра).

Сёлета агульная сума дафінансавання, паводле пададзеных заявак, складае больш за 542 мільёны злотых (амаль 120 тысяч еўра). Сярэдні кошт праекта – 105 тысяч злотых(больш за 23 тысячы еўра).

Упраўленне сацыяльнага страхавання выдзеліць на конкурс 100 мільёнаў злотых(больш за 22 тысячы еўра). Прапанаваныя заяўнікамі праекты тычыліся, між іншым, набыцця машын, прыбораў і абсталявання для абароны ад шуму і механічных вібрацый, электрамагнітнага выпраменьвання, а таксама набыцця абсталявання для павышэння бяспекі працы на вышыні.

Найбольшай папулярнасцю конкурс карыстаўся ў трох ваяводствах: Вялікапольскім, з якога паступіла 660 заявак, Мазавецкім – 618 заявак і Сілезскім – 609 заявак.

Заяўкі можна было падаць ва Упраўленне сацыяльнага страхавання да 18 траўня, зараз адбудзецца іх адбор.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі