Беларуская Служба

LOT павялічвае колькасць рэйсаў па маршруце Познань – Варшава

30.05.2023 11:01
Летась самалёты LOT перавезлі па гэтым маршруце каля 110 тысяч пасажыраў.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Авіякампанія LOT павялічвае да 25 у тыдзень колькасць рэйсаў па маршруце Познань – Варшава. Летась самалёты перавезлі па гэтым маршруце каля 110 тысяч пасажыраў.

Кампанія LOT абвясціла, што з бліжэйшай серады і да канца кастрычніка будуць выконвацца дадатковыя рэйсы, агулам сем дзён на тыдзень: з панядзелка па пятніцу да 4 рэйсаў у дзень, у выхадныя дні – ад 2 да 3 рэйсаў у дзень.

З пачатку бягучага года ўнутранымі рэйсамі з варшаўскага аэрапорта імя Шапэна скарысталіся 483 тысячы пасажыраў. Паводле LOT, пасля пандэміі назіраецца аднаўленне дзелавога руху, доля якога ў аб'ёме перавозак расце.

Сёлета нацыянальны авіяперавозчык плануе абслужыць каля 10 мільёнаў пасажыраў. Гэта быў бы вынік аналагічны рэкорднаму 2019 году.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі