Беларуская Служба

„Зялёныя” факультэты – гарантыя занятасці ў будучыні

13.06.2023 15:31
Да 2030 года ў Польшчы ўзнікне 300 тыс. новых месцаў працы ў такіх галінах, як аднаўляльная энергетыка або электрамабільнасць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Попыт на спецыялістаў у такіх галінах, як аднаўляльная энергетыка або электрамабільнасць, расце, таму экалагічныя напрамкі навучання забяспечаць студэнтам працу ў будучыні, лічаць эксперты.

Польская Зялёная Сетка запушчае кампанію, якая заахвочвае старшакласнікаў і студэнтаў да кар'еры, звязанай з экалогіяй, кажа Аліцыя Пекаж(Alicja Piekarz) з Польскай Зялёнай Сеткі:

- Перад гэтак званымі „зялёнымі каўнерыкамі” адкрываецца цікавая прафесійная перспектыва. Рынак працы будзе патрабаваць іх у большай ступені. Падтрымка сучасных кадраў важная, паколькі зараз Польшча на этапе пераўтварэння польскай эканомікі ў нейтральную для клімату.

Паводле розных справаздачаў, да 2030 года амаль 70 працэнтаў прафесіяў будзе ўключаць экалагічны фактар, а да 2030 года ў Польшчы павінна быць створана 300 тысяч новых працоўных месцаў у такіх галінах, як аднаўляльная энергетыка або электрамабільнасць. На змены на польскім рынку працы паўплываюць таксама экалагічная палітыка ЕС і фонды на разьвіцьцё зялёных кампетэнцый.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі