Беларуская Служба

Будучыня Варшаўскага аэрапорту імя Шапэна пад пытаннем

25.07.2023 17:43
Пачынаючы з 2018 года было вядома, што асноўныя камерцыйныя перавозкі возьме на сябе менавіта Цэнтральны камунікацыйны порт, які будуецца ў Баранове.
Праект ЦПК фота: Twitter/CPK

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту (CPK) імя «Салідарнасці» Марцін Гарала заявіў, што будучыня варшаўскага аэрапорта імя Шапэна будзе акрэслена пасля таго, як Цэнтральны камунікацыйны порт пачне сваю працу.

Пачынаючы з 2018 года было вядома, што асноўныя камерцыйныя перавозкі возьме на сябе менавіта Цэнтральны камунікацыйны порт, які будуецца ў Баранове. «У іншым выпадку два буйныя аэрапорты будуць канкурыраваць паміж сабой», – лічыць чыноўнік:

-Гэта гісторыя ўсіх такіх інвестыцый. Адным з выпадкаў, калі гэтага не было зроблена, стаў Манрэаль, дзе новы і стары аэрапорты наўпрост канкуравалі адзін з адным. І гэта прывяло да банкруцтва аднаго з іх, закрыцця і поўнага пераносу руху.

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту нагадаў, што паралельна з будаўніцтва аэрапорта вядуцца работы па будаўніцтве чыгуначнага злучэння, якое дазволіць дабрацца да аэрапорта «Салідарнасць» з цэнтра Варшавы за 15 хвілін, гэта значыць нават хутчэй, чым цяпер да Аэрапорту імя Шапэна.

Нагадаем, Цэнтральны камунікацыйны порт павінен аб'ядноўваць паветраны, чыгуначны і аўтамабільны транспарт. У рамках гэтага праекту ў 37 км на захад ад Варшавы плануецца пабудаваць аэрапорт, які на першым этапе зможа абслугоўваць да 40 мільёнаў пасажыраў штогод.

Цэнтральны камунікацыйны порт таксама будзе ўключаць інвестыцыі ў чыгунку: хаб у непасрэднай блізкасці ад аэрапорта і злучэнне па ўсёй краіне, што дазволіць падарожнічаць паміж Варшавай і найбуйнейшымі гарадамі Польшчы не больш чым за 2,5 гадзіны.

IAR/ez

Французы зацікаўленыя будаўніцтвам Цэнтральнага камунікацыйнага порта ў Польшчы

07.04.2023 09:25
У 2022 годзе даходы французскай групы Vinci Airports (аператара 65 аэрапортаў у свеце) перавысілі 60 мільярдаў еўра.

Закончылася «Праграма добраахвотнага продажу нерухомасці» для будаўніцтва новага аэрапорта «Салідарнасць»

11.04.2023 15:15
Усяго на праект падалі заяўкі больш за 1100 гаспадароў, у якіх больш чым 3200 гектараў.