Беларуская Служба

Беспрацоўе ў Польшчы дасягнула самага нізкага ўзроўню ў гісторыі

03.08.2023 20:02
 Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2023 года склала каля 783 тысяч чалавек.
ІлюстрацыяФота: Blue Planet Studio/Shutterstock

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя напрыканцы чэрвеня склаў 5%. Месяц таму анлагічны паказнік складаў 5,1%. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2023 года склала каля 783 тысяч чалавек, у параўнанні з 802,3 тысячы чалавек месяцам раней.

Эканаміст банка PKO Уршула Крынская, адзначыла, што гэтыя паказчыкі адпавядаюць прагнозам Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі Польшчы:

-Узровень беспрацоўя ў канцы чэрвеня 2023 г. стаў самым нізкім у гісторыі Польшчы. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных аказалася яшчэ ніжэйшай за прагназаваны ўзровень і склала каля 783 тысяч чалавек. Гэта другі раз з 1989 года, пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Польшчы, калі колькасць беспрацоўных апынулася ніжэй за адзнаку ў 800 тысяч чалавек.

Добры стан рынку працы ў Польшчы пацвярджае і Еўрастат. Паводле апублікаванага 30 чэрвеня даследавання, узровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з вызначэннем, прынятым Еўрастатам, у траўні ў Польшчы склаў 2,7%, што істотна ніжэй за сярэдні ўзровень беспрацоўя ў Еўрапейскім Звязе – 5,9%, і зоны еўра – 6,5%.

IAR/ez

Польшча патроіла ВУП на душу насельніцтва за апошнія 33 гады

07.06.2023 08:06
Эканамісты кажуць пра тое, што цяпер назіраецца «Залаты век» польскай эканомікі.