Беларуская Служба

Сёлета з Польшчы было экспартавана каля 10 мільёнаў тон збожжа

29.08.2023 07:01
Польшча, Славакія, Венгрыя, Балгарыя і Румынія патрабуюць прадаўжэння забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Arcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёлета з Польшчы было экспартавана каля 10 мільёнаў тон збожжа, паведаміў надоечы міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў. Роберт Тэлюс (Robert Telus) адзначыў, што польскаму боку ўдалося падвоіць першапачатковыя планы:

- На пачатку тэрміну маіх паўнамоцтваў мы планавалі экспартаваць з Польшчы 3,5- 4 мільёны тон збожжа. Гэты план удалося падвоіць. Нагадваю, ад пачатку гора ў Польшчу транзітам уехала каля 1 мільёна 300 тон украінскага збожжа. Мэта якую мы вызначылі – вызваліць элеватары польскіх фермераў, была рэалізаваная.

Як запэўніў міністр, у чэрвені ўкраінскае збожжа на польскі рынак ужо не паступала, а толькі транспартавалася транзітам. Гэта было 260 тысяч тон. У гэтым часе з Польшчы было экспартавана 1,3 мільёна тон збожжа.

Міністр сельскай гаспадаркі таксама заявіў, што незалежна ад рашэння Еўракамісіі, украінскае збожжа не будзе прадавацца на польскім рынку. Нагадваем, на мінулым тыдні адбылася відэаканферэнцыя міністраў сельскіх гаспадаркаў прыфрантавых краін. Польшча, Славакія, Венгрыя, Балгарыя і Румынія патрабуюць падаўжэння забарону на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны да канца года і магчымасці пашырэння спісу прадукцыі, на якую распаўсюджваецца згаданая забарона.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі