Беларуская Служба

На некалькі сотняў працэнтаў выраслі выдаткі чэхаў у польскіх крамах

29.08.2023 08:01
Суседзі ахвотна купляюць у Польшчы прадукты харчавання, а таксама мэблю.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выдаткі чэхаў на пакупкі ў польскіх крамах за апошнія гады выраслі на некалькі сотняў працэнтаў, паведамілі «Hospodařské Noviny». Газета піша, што чэхаў рабіць пакупкі ў Польшчы заахвочваюць ніжэйшыя цэны на асноўныя прадукты харчавання. Аднак суседзі таксама ахвотна купляюць у Польшчы мэблю. Розніца ў цэнах часам складае некалькі дзясяткаў працэнтаў. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Войцех Стоба:

- Чэхам надаелі высокія цэны ў Чэхіі, таму ахвотна з’язджаюць на пакупкі ў Польшчу, паведаміла чэшская газета, узгадваючы пра поўная аўтастаянкі перад польскімі маркетамі на памежжы. У палове года выдаткі чэхаў у польскіх крамах выраслі на 30 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам і на 289 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя найбуйнейшага банкa ў Чэхіі. Чэшскія эканамісты называюць некалькі прычынаў такой сітуацыі. Па-першае, гэта нулявы ПДВ на прадукты харчавання ў Польшчы, розныя рынкавыя структуры ў абедзвюх краінах і большая канкурэнцыя на польскім рынку. Віцэ-старшыня Чэшскай прамысловай палаты Томаш Проўза заўважыў, што дзякуючы буйным абаротам памежныя крамы ў Польшчы могуць значна знізіць маржу, у параўнанні з крамамі тых жа сетак унутры краіны.

Нагадваем, у ліпені інфляцыя ў Чэхіі склала 8,8 працэнта, а ў Польшчы – 10,8 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі