Беларуская Служба

Рада грашовай палітыкі вырашыць пра працэнтныя стаўкі НБП

05.09.2023 08:15
Эканамісты спадзяюцца зніжэння працэнтных ставак на чвэрць працэнтнага пункта.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння пачынаецца двухдзённае паседжанне Рады грашовай палітыкі, падчас якога будзе прынятае рашэнне аб працэнтных стаўках у Польшчы. Нагадваем, узровень працэнтных ставак уплывае, між іншым, на працэнтную стаўку па крэдытах у злотых.

Галоўны эканаміст Bank Pekao S.A. Эрнэст Пытлярчык(Ernest Pytlarczyk) чакае зніжэння працэнтных ставак на чвэрць працэнтнага пункта. Паводле яго, такое рашэнне абумоўлена зніжэннем інфляцыі і паслабленнем эканамічнага росту:

- Пра такое рашэнне раней абвясціў старшыня НБП пры ўмове, што інфляцыя не перавысіць 10 працэнтаў. Назіраецца дэзінфляцыйная тэндэнцыя, якая замацоўваецца з месяца ў месяц. Рост цэнаў запавольвае. Назіраецца эканамічны спад як у Еўропе, так і ў ЗША.

Нагадваем цяпер асноўная працэнтная стаўка Нацыянальнага банка Польшчы складае 6,75 працэнта. Рашэнне Рады грашовай палітыкі па працэнтных стаўках будзе абвешчана ў сераду, 6 верасня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

На некалькі сотняў працэнтаў выраслі выдаткі чэхаў у польскіх крамах

29.08.2023 08:01
Суседзі ахвотна купляюць у Польшчы прадукты харчавання, а таксама мэблю.