Беларуская Служба

Беспрацоўе ў Польшчы ўтрымліваецца на рэкордна нізкім узроўні

12.09.2023 08:01
Апошні раз меншы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў зафіксаваны ў жніўні 1990 года – 4,5 працэнта.
.
Беспрацоўе. Ілюстрацыя geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле ацэнак Міністэрства сям’іі і сацыяльнай палітыкі, на канец жніўня 2023 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, склаў 5 працэнтаў і з'яўляецца адным з самых нізкіх у Еўрасаюзе.

Паводле кіраўнічкі ведамства Марлены Малонг, згаданы паказчык застаўся на ўзроўні з канца папярэдняга месяца і знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з мінулым годам.

Апошні раз меншы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя быў зафіксаваны ў жніўні 1990 года. Тады ён складаў 4,5 працэнта.

Узровень беспрацоўя, вымераны метадам «Еўрастата», у ліпені 2023 года склаў 2,8 працэнта і быў такім жа, як і ў чэрвені бягучага года.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі