Беларуская Служба

Еўракамісія знізіла прагноз росту ВУП для Польшчы

12.09.2023 12:01
Перагляд звесткак па Польшчы абумоўлены, у тым ліку, зніжэннем прыватнага спажывання ў краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія знізіла прагноз эканамічнага росту для Польшчы ў бягучым годзе. Паводле ацэнак аналітыкаў, рэальны ВУП краіны ў 2023 годзе складзе 0,5 працэнта і будзе ніжэйшы за сярэдні паказчык па ЕС, гэта значыць 0,8 працэнта.

У той жа час Еўракамісія захавала свае ацэнкі для Польшчы на наступны год – чакаецца, што рост рэальнага ВУП у 2024 годзе ў краіне складзе 2,7 працэнта. Гэта азначае, што ён будзе ўдвая больш чым у еўразоне (1,3 працэнта) і амаль удвая большы, чым сярэдні паказчык па Еўрасаюзе (1,4 працэнта).
Аўтары прагнозаў патлумачылі, што перагляд звесткак для Польшчы абумоўлены, у тым ліку, зніжэннем прыватнага спажывання ў краіне, якое павінна аднавіцца ў наступным годзе.

Нагадваем, у сваім ранейшым прагнозе, апублікаваным у траўні, Еўракамісія ацаніла рост рэальнага ВУП Польшчы ў 2023 годзе ў 0,7 адсотка, а ў лютым – у 0,4 адсотка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У будучым годзе Польшча плануе выдаткаваць на абарону больш за 30 млрд еўра

05.09.2023 15:36
«Гэта сума, якую на свеце ніхто не выдаткоўвае».