Беларуская Служба

НБП: Са студзеня па жнівень 2023 года банкі зарабілі больш за 4 млрд еўра

03.10.2023 10:05
Нацыянальны банк Польшчы апублікаваў дадзеныя аб выніках банкаўскага сектара ў 2023 годзе.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прыбытак банкаўскага сектара са студзеня па жнівень 2023 года склаў больш за 18,5 млрд злотых (больш за 4 млрд еўра). У жніўні 2022 года ён складаў крыху больш за 8,2 млрд злотых (амаль 1 млрд 800 млн еўра), пра гэта сведчаць звесткі НБП.

У аўторак Нацыянальны банк Польшчы апублікаваў дадзеныя аб выніках банкаўскага сектара ў 2023 годзе.

Працэнтныя даходы са студзеня па жнівень 2023 года склалі больш за 112 млрд злотых (больш за 24 млрд еўра). За аналагічны перыяд мінулага года яны склалі 68,8 млрд злотых (амаль 15 млрд еўра). У сваю чаргу працэнтныя выдаткі банкаў у гэты перыяд склалі крыху больш за 90,8 млрд злотых (больш за 19 млрд 700 млн еўра), а за аналагічны перыяд мінулага года – 55,8 млрд злотых (больш за 12 млрд еўра).

Сёлета даходы банкаў ад збораў і камісій склалі крыху больш за 16,7 млрд злотых (больш за 3 млрд 600 млн еўра), у той час як у адпаведным перыядзе 2022 года было амаль 16,3 млрд злотых (амаль 3 млрд 550 млн еўра).

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі