Беларуская Служба

Улады ўводзяць новую форму дапамогі пажылым людзям – суседскія паслугі

03.10.2023 11:01
Гаворка ідзе пра дапамогу ў простых занятках, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў.
zdj. Ilustracyjne
zdj. IlustracyjneChinnapong/ Shutterstock

У Польшчы будзе ўведзеная новая форма платнай дапамогі пажылым людзям – суседскія паслугі. Намеснік міністра па справах сям’і Станіслаў Швэд (Stanisław Szwed) паясняе, што гаворка ідзе пра дапамогу ў простых занятках, якія не патрабуюць спецыяльных ведаў:

- Гаворка ідзе, напрыклад, пра ўборку кватэры, пакупкі іг.д. Суседскімі паслугамі змогуць скарыстацца асобы, якім больш за 65 гадоў. Дапамогу змогуць аказваць муніцыпалітэты, або яны могуць даручыць выканаць яе няўрадавым арганізацыям.

Асоба, якая аказвае суседскія паслугі, павінна быць паўналетняй і заключыць дамову з мясцовымі ўладамі:

- У будучым годзе, у рамках праграмы па падтрымцы пажылых людзей, мы прызначым на гэтую мэту 30 мільёнаў злотых (больш за 6,5 млн еўра). Мы спадзяемся, што гэтая форма дапамогі патрабуючым будзе развівацца.

Суседскія паслугі ўступяць у сілу 1 лістапада ў адпаведнасці з папраўкамі ў Закон аб сацыяльнай дапамозе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі