Беларуская Служба

Старшыня Orlen: Мы не чакаем росту цэн на паліва ў бліжэйшыя тыдні

10.10.2023 13:32
Даніэль Абайтэк адзначыў, што назапашваць паліва няма неабходнасці. 
 Orlen
Запраўка OrlenShutterstock/CatwalkPhotos

Старшыня Orlen Даніэль Абайтэк заявіў, што кампанія не чакае павышэння цэнаў на паліва ў бліжэйшыя тыдні.

Даніэль Абайтэк пералічыў прычыны, па якіх кампанія можа працягваць цяперашнюю цэнавую палітыку.

«Мы глядзім на цэнавую палітыку з доўгатэрміновай перспектывы, таму мы не чакаем, што цэны на АЗС павялічацца ў бліжэйшыя тыдні. У нас ёсць патэнцыял для гэтага дзякуючы зліццю, у нас больш шырокія магчымасці для перамоваў, мы таксама больш устойлівыя да рынкавых зрухаў, у нас ёсць пастаўкі нафты з розных напрамкаў, у нас ёсць доўгатэрміновыя кантракты. Нам таксама трэба глядзець на попыт», – растлумачыў ён.

Старшыня Orlen, спасылаючыся на закіды некаторых палітыкаў, што цяперашнія цены на запраўках – гэта перадвыбарчы ход, заявіў, што «апазіцыя спрабуе гуляць цэнамі на паліва і выклікаць паніку».

«Гэта апазіцыя спрабуе разыгрываць пытанне цэнаў на паліва, тое самае яны рабілі падчас агрэсіі Расіі супраць Украіны, заяўляючы, што паліва будзе каштаваць 15 злотых, 10 злотых. А такіх цэн няма. Тое ж самае было з вуглём, і з газам», – падкрэсліў ён.

Апошнія дні на запраўках у Польшчы ажыятаж. Паліва на запраўках канцэрну Orlen, каштуе менш чым у аптавікоў. Таму там часта »ламаюцца« бензакалонкі, а па праўдзе заканчваецца паліва. Супрацоўнікам заправачных даручылі ў такой сітуацыі вывешваць інфармацыю, што »бензакалонка зламалася«, каб не выклікаць панікі ў кіроўцаў.

Даніэль Абайтэк адзначыў, што назапашваць паліва няма неабходнасці. Ён нагадаў, што кампанія неаднаразова інфармавала, што паліва, якое зараз прадаецца, не прызначана для зімовага выкарыстання.

«З лістапада мы будзем змешваць і дабаўляць дабаўкі да паліва, якое будзе больш зімаўстойлівым. Я хачу сказаць тым, хто назапашвае паліва, што зімой яно можа аказацца непрыгодным», – падкрэсліў ён.

Паводле Абайтэка, сітуацыя ў Ізраілі, пакуль не застаўляе карэктаваць, то бок павышаць цэны на запраўках Orlen у Польшчы.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі