Беларуская Служба

LOT прыпыняе палёты ў Тэль-Авіў

17.10.2023 09:29
Польская авіякампанія LOT паведаміла пра тое, што прыпыняе палёты да 31 кастрычніка.
 LOT
Авіякампанія LOT By BriYYZ from Toronto, Canada - LOT Polish Airlines Boeing 787-8 SP-LRF (1), CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=41141821

Польская авіякампанія LOT паведаміла, што з-за нападаў палестынскай арганізацыі ХАМАС на Ізраіль рэйсы з Польшчы ў Тэль-Авіў прыпыненыя да 31 кастрычніка.

Польскі авіяперавозчык запэўніў, што пасажыры, якія ўжо набылі білеты, маюць магчымасць змяніць браніраванне або запытаць вяртанне грошай за білет.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі