Беларуская Служба

PKO BP плануе выйсці на рынак Венгрыі

17.10.2023 11:01
Польская банкаўская ўстанова працягвае замежную экспансію.
PKO Bank Polski
PKO Bank Polski Shutterstock/Artur Bogacki

У 2024 годзе банк PKO BP плануе адкрыць сваё прадстаўніцтва на рынку Венгрыі, а ў Румыніі польская банкаўская ўстанова пачне працаваць у форме карпаратыўнага аддзялення, паведаміў старшыня PKO BP Дарыюш Швед.

«Мы працягваем мадэль замежнай экспансіі, якая распрацоўвалася на працягу некалькіх гадоў, і маем намер выйсці на венгерскі рынак у наступным годзе ў форме прадстаўніцтва», – сказаў Дарыюш Швед.

« На пачатку наступнага года мы таксама плануем пачаць працу на румынскім рынку ў выглядзе карпаратыўнага аддзялення. Зараз мы аказваем транспамежныя паслугі на мясцовым рынку«, – дадаў старшыня PKO BP Дарыюш Швед.

Нагадваем, замежныя філіялы банка PKO BP зараз працуюць таксама ў Германіі, Чэхіі і Славакіі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расце гандлёвы абмен Польшчы з ЕС, падае – з Цэнтральнай і Усходняй Еўропай

17.10.2023 08:31
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала найноўшыя дадзеныя аб знешнім гандлі Польшчы.