Беларуская Служба

Абвешчаны пераможцы конкурсу «Бізнес вольнай Беларусі»

25.11.2023 11:39
Прызавы фонд – 25 тыс. еўра, кожная кампанія-пераможца атрымлівае па 5 тыс. еўра на сваю развіццё. Спонсар узнагароды – ЕЗ.
Аўдыё
  • Размова з пераможцамі конкурса
: ABBA
Фота: ABBA .

У пятніцу, 24 лістапада, у Варшаве Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой – АВВА – узнагародзіла ўдзельнікаў конкурсы «Бізнес вольнай Беларусі» (Free Belarus Business Award).

Пераможны конкурсу бізнесаў былі вызначаны, у пяці катэгорыях, напрыклад, у намінацыі «Некамерцыйная арганізацыя года» пераможцам стала Fundacja Klub Sportovy POGON, якая арганізоўвае заняткі футболам з дзецьмі з рознымі відамі інваліднасці, а «Найлепшым бізнесам года» прызнана кампанія па выдаленні тату і вытворчасці адпаведнага абсталявання Lasera Plus.

Кіраўнік аддзелу маркетынгу кампаніі Раман Берасцень кажа, што ў параўнанні з Беларуссю, бізнес лягчэй весці ў Польшчы:

-Лепш і прасцей весці бізнес у Польшчы. Калі няма свабоды бізнес не можа развівацца, няма ніякага гарызонту планавання і менавіта ў гэтым кантэксце праца ў Польшчы значана прасцейшая.

Дарадца Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яраслаў Кот звярнуў увагу на адзін з важных крытэрыяў, якім кіравалася журы падчас вызначэння пераможцаў конкурсу:

- Сёлета мы засяродзіліся на падтрымцы бізнесу, якія быў створаны ўцекачамі, вымушанымі рэлакантамі. Адпаведна, у конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі кампаніі зарэгістраваныя на працягу мінулых двух гадоў. Сённяшнія пераможцы паказалі, як з такі кароткі час можна дасягнуць вельмі шмат.

Прызавы фонд – 25 тыс. еўра, кожная кампанія-пераможца атрымлівае па 5 тыс. еўра на развіццё. Спонсар узнагароды – ЕЗ.

Размова з пераможцамі конкурса слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

АВВА: Паўстанне Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу

21.09.2023 13:47
Еўракамісія і Польскі банк развіцця да канца года створыць Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу.

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA)

19.10.2023 10:31
Сцвярджаецца, што «група грамадзян ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурсы, аб'яднаныя пад агульнай назвай Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пад кіраўніцтвам Бурага Я. В. і Гірын М. Ч».