Беларуская Служба

Беларусь часткова адмяняе эмбарга на ўвоз яблыкаў з Польшчы

12.04.2024 14:15
Польскія садаводы спадзяюцца, што цягам чатырох бліжэйшых месяцаў пазбавяцца ад яблыкаў з халадзільных камерaў.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 красавіка бягучага года аднавіўся гандаль яблыкамі з Беларуссю. Старонка sadyogrody.pl пацікавілася, колькі польскіх яблыкаў было прададзена ў Беларусь у першы тыдзень красавіка.

Нагадваем, згодна з беларускімі правіламі, датычнымі эмбарга на імпарт паасобных тавараў з Польшчы, з 1 красавіка па 31 ліпеня бягучага года магчымы экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь. Для польскіх садаводаў чатыры бліжэйшыя месяцы, гэта шанец на выраўнанне тавараабароту і змяншэнне запасаў яблыкаў з халадзільных камерaў.

Дзяржаўная інспекцыя аховы раслін і насенняводства прадставіла першыя дадзеныя аб аб'ёмах экспарту ў Беларусь з 1 па 7 красавіка. Паводле іх, да 7 красавіка польскія экспарцёры адправілі на беларускі рынак больш за 2 191 тону яблыкаў.

Ці гэта шмат? Прадстаўнікі кампаніяў, якія займаюцца гандлем яблыкамі каментуюць справу даволі асцярожна. Улічваючы факт, што на самой справе згаданы перыяд – гэта фактычна чатыры рабочыя дні - вынік выглядае даволі станоўча. У сярэднім – гэта 22-23 грузавікі яблыкаў за суткі.

Тым не менш, польскі бок звяртае ўвагу на тое, што пакупнікоў з Беларусі не задавальняюць прапанаваныя ім стаўкі. Другая справа, гэтага росту коштаў і доступу да транспарту, і г.д.

Кампаніі з Беларусі шукаюць яблыкаў, але самых танных і якасных. Каб гандаль цягам бліжэйшых чатырох месяцаў праходзіў бесперабойна, абодва бакі павінны быць задаволены, у тым ліку і вытворцы садавіны.

Хоць у бліжэйшым часе польскі бок мае надзею на рост аб'ёмаў прадаваных у Беларусь яблыкаў, то ў выніку кароткатэрміновага адкрыцця беларускай мяжы для яблыкаў з Польшчы, халадзільныя камеры польскіх садаводаў цалкам не апусцеюць. У гэтым кантэксце Беларусь нас не выратуе, прагназуюць прадстуанікі польскага боку.

аз

Сусветны банк перагледзеў прагноз па Беларусі

12.04.2024 11:25
Сусветны банк перагледзеў прагноз па эканоміцы Беларусі ў лепшы бок. Гэта вынікае з агляду структуры па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.