Беларуская Служба

У другім паўгоддзі ў Польшчы вырасце попыт на дамы

12.04.2024 15:01
На думку экспертаў, імпульсам для росту попыту на дамы стане праграма «Крэдыт на старт».
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У другім паўгоддзі ў Польшчы чакаецца рост попыту на аднасямейныя дамы, што, магчыма, адлюструецца таксама ў росце цэнаў на іх, піша Puls Biznesu. Як адзначаюць, цытаваныя газетай  эксперты,  імпульсам для росту попыту на такі від жытла стане праграма «Крэдыт на старт», якая асабліва карысна для шматдзетных сем’яў, для якіх субсідыі да крэдыту могуць знізіць працэнтную стаўку па ім нават да нуля.

Гэта, на думку адмыслоўцаў, тэарэтычна азначае, што некаторыя шматдзетныя сем’і змогуць прадаць свае кватэры і замест большай кватэры купіць дом. У сувязі з высокімі коштамі кватэраў у гарадах – купля дома становіцца ўсё больш прывабнай альтэрнатывай. Дом, безумоўна, будзе таннейшы за чатырох-пяціпакаёвую кватэру, пераконваюць эксперты.

На іх думку, у залежнасці ад рэгіёна Польшчы, сёлета рост кошту будаўніцтва дома складзе ўдвая менш, чым рост кошту квадратнага метра кватэры ў буйных гарадах.

аз

ЕС заняўся нерухомасцю. Палякі адчуюць гэта ў сваіх кашальках

27.01.2024 08:07
Літаральна праз шэсць гадоў уступіць у сілу абавязак будаваць дамы, якія не забруджваюць навакольнае асяроддзе.