Беларуская Служба

Украіна б’е па польскім рынку працы. Ці будуць масавыя дэпартацыі?

17.04.2024 15:01
На думку каментатараў, у законапраекце аб мабілізацыі шмат нюансаў, пра якія замоўчваюць заканадаўцы і ўкраінская прэса.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Украіны ўнёс змены ў правілы мабілізацыі, якія могуць паўплываюць на сітуацыю на польскім рынку працы, канстатуе старонка pulshr.pl.

Паводле агенцтва працаўладкавання Gremi Personal, самая вялікая змена - магчымасць выдаваць павесткі ў ваенкамат з дапамогай электроннай сістэмы. Усе грамадзяне, якія знаходзяцца на вайсковым уліку, павінны абнавіць свае дадзеныя ў сістэме на працягу 60 дзён. Апрача таго, прызыўны ўзрост быў зніжаны з 27 да 25 гадоў, а таксама выкраслена з закона палажэнне аб дэмабілізацыі жаўнераў пасля 36 месяцаў службы падчас абарончай вайны з Расіяй.

Таму для ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой, гэта азначае істотныя змены ў доступе да консульскіх паслуг. Асоба, у якой заканчваецца тэрмін дзеяння пашпарта, вадзіцельскага пасведчання або любога іншага дакумента, які патрабуе наведвання ўкраінскага консульства, павінна будзе абнавіць свае дадзеныя.

«Украінцам, якія знаходзяцца за мяжой без вайскова-ўліковых дакументаў, не выдадуць пашпарт. Яны таксама не змогуць скарыстацца консульскімі паслугамі. У СМІ гаворыцца, што за неабнаўленне дадзеных будуць пагражаць высокія штрафы, хоць у законе пра гэта нічога няма», - каментуе кіраўнік дырэктар Gremi Germany Юрый Арлоў. На яго думку, у законапраекце шмат нюансаў, пра якія замоўчваюць заканадаўцы і ўкраінская прэса.

Дырэктар па продажах і галоўны аналітык Gremi Personal Юрый Грыгарэнка мяркуе, што пасля ажыццяўлення зменаў можа аказацца, што ў некалькіх тысяч украінцаў у Польшчы пашпарты заканчваюцца праз паўгода, у іншых - праз год.

«Калі ў кагосьці скончыўся пашпарт і яму трэба будзе абнавіць свае дадзеныя ў сістэме, указаўшы адрас пражывання ў Польшчы (…) Мы дакладна ведаем, што некаторыя людзі будуць даваць фіктыўныя адрасы, каб пазбегнуць праблем», - кажа Юрый Грыгарэнка. Паводле яго, гэта пагражае нелегальным знаходжаннем у Польшчы і адсутнасцю магчымасці легальнага працаўладкавання.

аз

Украінскі парламент прыняў закон аб мабілізацыі

11.04.2024 12:27
Закон закліканы палегчыць набор у войска, у тым ліку праз узмацненні пакарання для асоб, якія ўхіляюцца ад прызыву.