Беларуская Служба

Украінскі парламент прыняў закон аб мабілізацыі

11.04.2024 12:27
Закон закліканы палегчыць набор у войска, у тым ліку праз узмацненні пакарання для асоб, якія ўхіляюцца ад прызыву.
Ілюстрацыйны здымакEPA/CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

Украінскі парламент прыняў законапраект аб мабілізацыі, паведаміў народны дэпутат Яраслаў Жалязняк у Telegram. За прагаласавалі 283 з 450 дэпутатаў. Закон закліканы палегчыць набор у войска, у тым ліку шляхам узмацнення жорсткасці пакарання для асоб, якія ўхіляюцца ад прызыву.

Мэта - павялічыць колькасць салдат, якія ваююць супраць Расіі. Днём раней па просьбе арміі была адмененая агаворка аб дэмабілізацыі для вайскоўцаў, якія ваявалі 36 месяцаў, а на пачатку гэтага месяца прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі знізіў узрост мабілізацыі з 27 да 25 гадоў.

Каб акт уступіў у сілу, яго павінен падпісаць прэзідэнт. Падпісанне папярэдняга акта аб зніжэнні мабілізацыйнага ўзросту адбылося амаль праз год пасля яго прыняцця парламентам.

З моманту першага чытання ў законапраект унесена больш за 4 тысячы паправак. З лютага ўкраінскія палітыкі абвінавачваюць адзін аднаго ў падрыхтоўцы няўдала сфармуляваных паправак і адсутнасці палітычнай волі для прыняцця нестандартных рашэнняў.

ПР/юл