Беларуская Служба

Расце колькасць выдаваных у Польшчы бальнічных лістоў

29.04.2025 09:01
У мінулым годзе сярэдняя працягласць бальнічнага складала 34 дні, паведаміла Упраўлянне сацыяльнага страхавання.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/smolaw

У мінулым годзе на 2 мільёны 800 тысяч вырасла колькасць дзён, падчас якіх палякі знаходзіліся на бальнічных. У гэтым часе Упраўлянне сацыяльнага страхавання зарэгістравала больш за 27 мільёнаў бальнічных лістоў. Іх колькасць вырасла ў параўнанні з 2023 годам на 400 тысяч.



Сярэдняя працягласць бальнічнага складала 34 дні, паведаміў прэс-сакратар мазавецкага аддзела Упраўлення сацыяльнага страхавання Войцех Сцівярскі(Wojciech Ściwiarski):

- Паводле дадзеных Упраўлення сацыяльнага страхавання, у параўнанні з годам раней, у 2024 годзе лекары часцей за ўсё выдавалі кароткатэрміновыя бальнічныя. З-за ўласнай хваробы пацыента, было выстаўлена 9,5 мільёна бальнічных лістоў, тэрмінам да 5 дзён. Сярод іх, 1 мільён 700 тысяч складалі аднадзённыя бальнічныя.

Найбольш распаўсюджанымі прычынамі бальнічнага былі артапедычныя захворванні, захворванні дыхальных шляхоў, траўмы, цяжарнасць і роды, а таксама псіхічныя расстройствы.



Дарэчы, колькасць бальнічных, выдадзеных з-за псіхічных расстройстваў у Польшчы расце. У мінулым годзе Упраўленне сацыяльнага страхавання зарэгістравала амаль на 40 працэнтаў больш бальнічных лістоў, выдадзеных у сувязі з псіхічнымі расстройствамі, чым да пандэміі COVID-19:

- Адна з бачных зменаў – гэта рост бальнічных лістоў, звязаных з псіхічнымі расстройствамі. У мінулым годзе па гэтай прычыне былі выстаўленыя 1 мільён 600 тысяч бальнічных лістоў, а гэта больш за 7% усіх бальнічных.

Выдаткі, звязаныя з адсутнасцю на працы па прычыне хваробы ў 2024 годзе склалі больш за 31 мільярд злотых (больш за 7 мільярдаў еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Што дазволена рабіць пацыенту на бальнічным?

01.04.2025 16:01
Усё залежыць ад тыпу бальнічнага, перасцерагаюць эксперты.