Больш за дзесяць гадоў Папа Францішак спрабаваў зрабіць фінансы Ватыкана празрыстымі. У апошнія тыдні свайго жыцця ён атрымліваў паведамленні пра пагружэнне ў даўгі. Дэфіцыт бюджэту павялічыўся ўтрая з моманту яго ўступлення на пасаду, а пенсійны фонд сутыкнуўся з абавязацельствамі ў памеры 2 мільярдаў еўра, якія ён не зможа пакрыць, піша эканамічны партал money.pl.
Фінансавая сістэма Ватыкана ўжо шмат гадоў змагаецца з сур'ёзнымі праблемамі. Францішак заклікаў духавенства жыць сціпла, але толькі ашчаднасці не маглі вырашыць фінансавы крызіс Святога Пасаду. Ватыкан усё больш абапіраўся на продаж квіткоў у музеі для фінансавання сваёй дзяржаўнай адміністрацыі, глабальнай сеткі пасольстваў і Папскай швейцарскай гвардыі. Горад-дзяржава абслугоўвае сем мільёнаў турыстаў у год і глабальную супольнасць вернікаў, не спаганяючы падаткаў.
Дванаццаць гадоў таму Францішак быў абраны з мандатам аднавіць фінансы Ватыкана. Аднак ён не быў гатовы да ўзроўню ватыканскай бюракратыі. Цяпер гэтыя праблемы будуць вырашацца пераемнікам Францішка.
money.pl/ав