Беларуская Служба

Вынікі выбараў паўплывалі на фінансавыя рынкі ў Польшчы

20.05.2025 11:30
Паводле экспертаў, нервовасць інвестараў будзе ўтрымлівацца ажно да другога тура выбараў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў паўплывалі на фінансавыя рынкі ў Польшчы. Нагадваем, Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што другі тур прэзідэнцкіх выбараў, у якім за галоўную пасаду ў дзяржаве будуць змагацца кандыдаты ад дзвюх найбуйнейшых палітычных сілаў у краіне - Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі, адбудзецца праз два тыдні.

Адсутнасць пераможцы пасля першага тура выбараў павялічвае заклапочанасць інвестараў, кажа дырэктар аддзела рынкавай стратэгіі PKO Bank Polski Марыюш Адамяк (Mariusz Adamiak):

- Нявызначанасць адносна важных падзеяў і рашэнняў заўсёды выклікае на фінансавых рынках пэўную нервовасць, якая дарэчы некарысная для іх. Зараз, гэта бачнае на прыкладзе польскай валюты, курс якой нязначна знізіўся ў параўнанні з мінулым тыднем. Таксама біржа адрэагавала невялікім падзеннем.

Эксперт дадаў, што такая нестабільнасць будзе ўтрымлівацца ажно да другога тура выбараў:

- Інвестары спрабуюць здагадацца, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы. Аднак на самой справе, для іх найважнейшае, як вынік выбараў паўплывае на эканамічную палітыку, бо гэта яна мае ўплыў на кошт фінансавых інструментаў: акцыяў, аблігацыяў і валютаў.

Нагадваем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Усё больш работнікаў у Польшчы ашчаджае на пенсію

13.05.2025 15:04
Карысць у тым, што працаўнік адкладае 2% заробку, працадаўца дадае 1,5% і 490 злотых у год дакладае дзяржава.

Польскія аўтаперавозчыкі пратэстуюць супраць новых правіл ЕС

13.05.2025 16:47
Можа аказацца, што вадзіцель не мае права на кампенсацыю ў выпадку аварыі.