Беларуская Служба

Інвестары па-рознаму адрэагавалі на перамогу Караля Наўроцкага на прэзідэнцкіх выбарах

03.06.2025 10:45
Прыкметная заклапочанасць назіралася асабліва ў адной групе інвестараў, кажуць эканамісты.
.    .
Біржа. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інвестары адрэагавалі на новыя палітычныя рэаліі ў Польшчы, то бок на перамогу Караля Наўроцкага на прэзідэнцкіх выбарах. Катыроўкі на Варшаўскай фондавай біржы пачалі нязначна зніжацца.

Прыкметная заклапочанасць назіралася асабліва сярод замежных інвестараў, кажа эканаміст Марэк Зубэр(Marek Zuber):

- Пачатак таргоў на Варшаўскай фондавай біржы, з улікам шырокага індэкса – WIG, быў даволі спакойны. Фіксаваліся спады, але абмежаваныя. Што датычыцца WIG 20, то тут актыўнасць была большая, асабліва, калі гаворка ідзе пра найбуйнейшыя дзяржаўныя кампаніі, акцыянерамі якіх з’яўляюцца замежныя інвестары. Замежных інвестараў вынікі выбараў усхвалявалі ў большай ступені. Калі казаць пра меншыя кампаніі, дзе дамінуюць айчынныя інвестары, то тут было даволі спакойна.

Нервовасць сярод замежных інвестараў, на думку эканаміста, перш за ўсё звязана з палітычнай стабільнасцю, якая мае ўплыў на эканоміку і паступленнем сродкаў з фондаў ЕС.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі абвясціў пераможцу прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

02.06.2025 09:30
На іх перамoг Караль Наўроцкі – незалежны кандыдат, якога падтрымліваюць апазіцыйныя правыя сілы.

Перспектывы росту прамысловага сектара пагаршаюцца

02.06.2025 14:20
Паказчыкі відавочна горшыя, чым прагназавалі эксперты.

Апазіцыя прагназуе крах урада Дональда Туска

02.06.2025 17:01
У бліжэйшы час прэм’ер Дональд Туск можа вынесці на разгляд Сейма пытанне аб вотуме даверу да ўрада.