Беларуская Служба

Штучны інтэлект пазбаўляе ІТ-спецыялістаў працы

11.06.2025 12:30
Пачынаецца новая эпоха – эпоха заняпаду традыцыйнай мадэлі працаўладкавання ў сферы ІТ.
Сфера ІТShutterstock/ Gorodenkoff

Даходы кампаній амерыканскай ІТ-індустрыі б'юць рэкорды, у той жа час занятасць мае тэндэнцыю да зніжэння, паведамляе Puls Biznesu. З 2010 года попыт на ІТ-спецыялістаў у ЗША расце амаль бесперапынна з невялікім перапынкам, выкліканым пандэміяй COVID-19.

Пік занятасці прыпаў на лістапад 2022 года, калі ў галіне працавала 2,5 мільёна супрацоўнікаў. Як адзначае газета, апошнія дадзеныя за травень 2025 года паказваюць падзенне да крыху больш за 2,4 мільёна чалавек. Дадзеныя, датычныя занятасці выразна паказваюць на тэндэнцыю да стагнацыі і зніжэння. Новыя супрацоўнікі перастаюць паступаць на рынак.

Эпоха заняпаду традыцыйнай мадэлі працаўладкавання ў сферы ІТ

Паводле часткі экспертаў, пачынаецца новая эпоха – эпоха заняпаду традыцыйнай мадэлі працаўладкавання ў сферы ІТ. Гэтая зʼява тым больш уражвае, што пачатак спаду супадае з рэвалюцыйным момантам: запускам першай шырока даступнай вялікай мадэлі мовы (анг. large language model, LLM) у выглядзе ChatGPT ад OpenAI.

Паралельна з гэтай тэндэнцыяй даходы трох праграмных гігантаў дасягнулі гістарычных максімумаў у 2024 годзе. Oracle павялічыў даход да 54,9 мільярда долараў, Salesforce – да 37,9 мільярда долараў, а Adobe – да 21,5 мільярда долараў.

Кошты на акцыі таксама дэманструюць відавочную тэндэнцыю да росту з 2022 года, нягледзячы на перыядычную турбулентнасць.

Гэта пэўны парадокс

«Такім чынам, з аднаго боку мы маем рэкордныя даходы ІТ-кампаній, а з другога – ніякага прытоку новых супрацоўнікаў на рынак. Гэта пэўны парадокс. Гэта нестандартная сітуацыя. Як можна яе патлумачыць?

Паводле часткі экспертаў, рэвалюцыя штучнага інтэлекту радыкальна павысіла эфектыўнасць працы. Зараз працу трох малодшых распрацоўшчыкаў можа выконваць адзін распрацоўшчык з падтрымкай штучнага інтэлекту, а наступныя, усё больш прасунутыя мадэлі толькі паглыбляюць гэтую тэндэнцыю.

IAR/аз

Штучны інтэлект як білборд? Рэкламу ў сеціве чакае рэвалюцыя

27.05.2025 11:30
Так павінна было скончыцца — у пошуках і адказах чат-ботаў з'явіцца спонсарскі кантэнт. Такія рашэнні ў сваіх AI-інструментах хочуць укараніць Google, OpenAI, Microsoft, Perplexity.