Беларуская Служба

Касмічнае падарожжа і касмічны заробак. Колькі будзе зарабляць польскі касманаўт пасля касмічнага палёту?

11.06.2025 13:30
Славош Узнаньскі-Вісьнеўскі стане другім пасля Міраслава Гермашэўскага палякам, які паляціць у космас.
NASA
NASAPAP/Leszek Szymański

Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі ўвойдзе ў гісторыю як другі, пасля Міраслава Гермашэўскага, паляк, які паляцеў у космас. Касманаўт, таксама атрымае касмічную зарплату за сваё касмічнае падарожжа – паводле агульных ацэнак, гаворка ідзе пра больш за 7 тысяч еўра ў месяц, паведамляе Business Insider Polska.

Паляк прадстаўляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва, як адзін з двух спецыялістаў. Запуск місіі, арганізаванай Axiom Space, у якой удзельнічае Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі, першапачаткова планаваўся на 29 траўня. Аднак з-за тэхнічных прычын яго перанеслі спачатку на 10 чэрвеня, а потым на 11 чэрвеня. Між тым, планаваны на сёння запуск ракеты Falcon 9 быў чарговы раз адкладзены, на гэты раз на нявызначаную дату.

Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі прыме ўдзел у касмічнай місіі, за якую Польшча заплаціла каля 65 мільёнаў еўра, што з'яўляецца часткай нацыянальных інвестыцый у касмічны сектар.

Зарплата Славаша Узнаньскага-Вісьнеўскага ўражвае

Колькі будзе зарабляць польскі касманаўт пасля касмічнага палёту? Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі – у адрозненне ад сваёй жонкі Аляксандры Узнаньскай-Вісьнеўскай, якая з’яўляецца дэпутатам польскага парламента і абавязаная публікаваць свае фінансавыя дэкларацыі – не мусіць раскрываць сваіх даходаў. Дарэмна таксама шукаць канкрэтных сумаў, якія зарабляюць касманаўты ці супрацоўнікі Еўрапейскага касмічнага агенцтва.
Паводле паведамленняў сайта Space Insider, зарплата ўдзельнікаў касмічных місій залежыць «ад статусу і краіны паходжання касманаўта ЕКА». На заробак таксама мае ўплыў нацыянальны падаходны падатак.

Колькі менавіта будзе зарабляць Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі, афіцыйна не паведамлялася, але вядома, што пасля завяршэння адпаведнай базавай падрыхтоўкі, напрыклад, брытанскія касманаўты могуць разлічваць на больш за 7 тысяч еўра ў месяц, у той час, як спецыялісты з Францыі – на больш за 8 тысяч еўра ў месяц. У цэлым, іхны гадавы заробак можа скласці нават 81,5 тысячы еўра.

Як адзначае сайт Biznesinfo.pl, пасля завяршэння місіі касманаўты могуць разлічваць на павышэнне заработнай платы. Еўрапейскае касмічнае агенцтва выплаціць ім тады каля 112,5 тысячы еўра ў год. Можна меркаваць, што паляк атрымае падобныя сродкі.

Як стаць касманаўтам ЕКА?

Каб стаць касманаўтам ЕКА, кандыдаты павінны адпавядаць шматлікім патрабаванням. Па-першае, яны павінны быць грамадзянамі краіны-члена Еўрапейскага касмічнага агенцтва або асацыяванай краіны, напрыклад, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі або Швецыі. Па-другое, неабходна мець, як мінімум, ступень магістра ў такой галіне, як прыродазнаўчыя навукі, медыцына, інжынерыя або матэматыка/інфарматыка. Акрамя таго, кандыдат павінен мець не менш за тры гады прафесійнага вопыту, напрыклад, у лабараторыі, палявых даследаваннях або ў бальніцы. Неабходна мець таксама вадзіцельскае пасведчанне або быць гатовым атрымаць яго на працягу першага года навучання. Кандыдаты на касманаўтаў праходзяць таксама падрабязныя медыцынскія абследаванні, каб пацвердзіць іх добры стан здароўя.

аз

Другі ў гісторыі паляк перасячэ лінію Кармана, якая з'яўляецца мяжой космасу

10.06.2025 16:00
Гэта, у прыватнасці, шаней для Польшчы стаць часткай велізарнага бізнесу.