Беларуская Служба

Расія абыходзіць санкцыі: танкеры перагружаюць нафту ля берагоў Грэцыі

19.06.2025 19:08
На платформе War & Sanctions апублікаваны спіс з 159 танкераў, якія належаць да так званаму ценявому флоту Расіі, а таксама інфармацыя пра 55 капітанаў.
    18-  .          60  45
У адказ Еўракамісія рыхтуе 18-ы пакет санкцый. Ён уключыць зніжэнне цэнавага парога на расійскую нафту з $60 да $45 за барэльShutterstock

Расія працягвае незаконны экспарт нафты, нягледзячы на міжнародныя санкцыі. Паводле звестак украінскай ваеннай разведкі, з ліпеня 2024 года танкер MAGNUS (IMO 9247443), без заходняй страхоўкі, удзельнічае ў перагрузцы расійскай нафты ў адкрытым моры каля берагоў Грэцыі і Кіпра. Такія аперацыі, паводле аналітыкаў, дазваляюць фінансаваць расійскую вайсковую машыну, піша партал biznesalert.pl.

MAGNUS працуе па-за міжнароднымі рэгістрамі і ўмела абыходзіць санкцыі, уведзеныя Еўрапейскім Саюзам і краінамі G7. Такія танкеры выкарыстоўваюцца для маскіроўкі паходжання нафты і дастаўкі яе ў трэція краіны, пераважна ў Азіі і Афрыцы. У той жа час гэта стварае сур’ёзную экалагічную пагрозу ў рэгіёне Міжземнага мора.

На платформе War&Sanctions апублікаваны спіс з 159 танкераў, якія належаць да так званаму ценявому флоту Расіі, а таксама інфармацыя пра 55 капітанаў. Усяго ў базе – 577 суднаў з агульнай грузападымальнасцю больш за 63 мільёны тон. Гэта асноўны элемент схемы, якая дазваляе Крамлю працягваць пастаўкі нафты, абыходзячы міжнародны кантроль.

Нягледзячы на санкцыі пасля ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, нафта і газ застаюцца асновай бюджэтных даходаў Расіі. Украінская разведка ацэньвае, што ў 2025 годзе да траціны ўсіх паступленняў ад экспарту сыравіны можа быць выкарыстана на фінансаванне вайны.

У адказ Еўракамісія рыхтуе 18-ы пакет санкцый. Ён уключыць зніжэнне цэнавага парога на расійскую нафту з $60 да $45 за барэль, забарону транзакцый на інфраструктуру Nord Stream, а таксама новыя меры супраць банкаў і лагістычных кампаній, што падтрымліваюць флот ценяў.

«Мы хочам міру ва Украіне, таму ўзмацняем ціск на Расію. Сіла — адзіная мова, якую яна разумее», — заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

эж