Беларуская Служба

Польшча - сярод лідараў у аднаўленні авіяруху ў ЕС

27.06.2025 18:21
За першыя пяць месяцаў 2025 года, магчымасці для перасадак у варшаўскім хабе павялічыліся на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
 LOT           .
Сёлета LOT таксама адкрые новыя рэйсы з Варшавы ў Салонікі і на Мальту.Grand Warszawski/ Shutterstock

Польшча і Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна аднавілі транзітны авіярух значна хутчэй, чым большасць еўрапейскіх краін, — паведамляе выданне Rzeczpospolita са спасылкай на даследаванне Airports Council International.

Паводле дадзеных, за першыя пяць месяцаў 2025 года, магчымасці для перасадак у варшаўскім хабе павялічыліся на 18% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Для параўнання, у Франкфурце гэты паказчык склаў толькі 3%, у Мюнхене — 8%, а ў Вене — 4%. Найбольшая стагнацыя назіраецца ў Францыі: у парыжскім аэрапорце імя Шарля дэ Голя аб’ёмы транзітных перавозак скараціліся на 10%.

Польская авіякампанія LOT і аэрапорт Шапэна не спыняюцца на дасягнутым — павялічваецца колькасць маршрутаў, мадэрнізуецца флот, а сам аэрапорт працягвае рэканструкцыю.

«Пасля пандэміі Covid-19 пасажыры часцей выбіраюць прамыя рэйсы, але мы бачым, што Варшава зноў становіцца зручным цэнтрам для транзіту», — заявіў старшыня праўлення кампаніі «Польскія аэрапоры» Лукаш Хабэрскі.

Ён падкрэсліў, што далейшае развіццё магчыма толькі пры ўмове маштабнай мадэрнізацыі. У супрацьлеглым выпадку, паводле яго, краіна страціць магчымасць умацаваць пазіцыі Цэнтральнага камунікацыйнага порта як асноўнага транзітнага хаба ў рэгіёне.

Зніжэнне транзітнага патоку часткова звязана з закрыццём неба для Украіны, Расіі і Беларусі, якія раней фармавалі да 10% ад агульнага аб’ёму пасажыраў. Адна толькі Украіна забяспечвала 6%.

эж