У чатыры разы больш палякаў выбірае працу на пенсіі, чым адтэрмінаванне выхаду на яе. У канцы 2024 года легальна працавалі ажно 872,6 тысячы пенсіянераў. З пачатку гэтага дзесяцігоддзя колькасць працуючых пенсіянераў штогод расце на некалькі працэнтаў, а тых, хто вырашае адтэрмінаваць выхад на пенсію – толькі на 1 працэнт у год, пра гэта сведчаць дадзеныя Упраўлення сацыяльнага страхавання, якія прыводзіць Rzeczpospolita.
«Людзі лічаць, што «Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе», – паясняе сітуацыю прафесар Агнешка Хлонь-Дамінчак з Галоўнай гандлёвай школы ў Варшаве. Паводле яе, гэта звязана з некалькімі прычынамі.
«Патрэбай у бягучых грошах, адсутнасцю поўнага даверу да пенсійнай сістэмы і тым, што мы не ўлічваем, што праз 10-20 гадоў, калі мы больш не зможам працаваць з-за стану здароўя і самаадчування, у нас будзе меншая пенсія, чым калі б мы адтэрмінавалі выхад на яе. Трэба ўзяць пад увагу таксама факт, што нашыя выдаткі, у тым ліку тыя, звязаныя са здароўем, не зменшацца», – нагадвае прафесар Агнешка Хлонь-Дамінчак.
«Гэта натуральна», – дадае прафесар Яцэк Мэнціна з Варшаўскага ўніверсітэта. «Людзі лічаць свае грошы цяпер. Акрамя таго, калі яны працуюць на поўную стаўку і маюць нейкія дадатковыя кантракты, яны спадзяюцца, што змогуць дадаткова павялічыць сваю пенсію. Яны не задумоўваюцца пра тое, колькі выйгралі б, колькі б адтэрмінавалі рашэнне аб выхадзе на пенсію на некалькі гадоў», – канстатуе прафесар Мэнціна.
аз