Вільня плануе купіць больш за семдзесят тралейбусаў у польскага вытворцы Solaris. Кошт падпісанага кантракту складае больш за 56 мільёнаў еўра.
Чакаецца, што першыя аўтамабілі прыбудуць у Вільню наступнай восенню. Гэта будзе другі этап мадэрнізацыі віленскага тралейбуснага парку, бо ў сталіцы Літвы да гэтага часу выкарыстоўваюцца аўтамабілі, вырабленыя больш за 30 гадоў таму. Улады сталіцы Літвы абвясцілі, што купля польскіх тралейбусаў дазволіць цалкам замяніць старыя аўтамабілі, запусціць сем новых ліній і павялічыць частату на больш чым сарака маршрутах.
Польскія аўтамабілі будуць абсталяваны, сярод іншага, функцыяй, якая дазваляе ім праязджаць да 20 кіламетраў без кантакту з цягавай сеткай. Акрамя таго, дзякуючы сучасным сістэмам тралейбусы таксама будуць спажываць менш энергіі.
Сетка грамадскага транспарту Вільні складаецца прыблізна з 90 аўтобусных і 18 тралейбусных ліній. У горадзе няма метро і трамваяў.
IAR/Каміль Залеўскі/яс