Беларуская Служба

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) высунула абвінавачванні супраць Biedronka і 32 транспартных кампаній.

15.07.2025 12:34
Абвінавачанне тычыцца абмежавання права кіроўцаў на пераход на працу да іншага працадаўцы.
Ілюстрацыйнае фота wikipedia.pl/Jacek Halicki - praca własna, CC BY-SA 4.0

Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў (UOKiK) падазрае, што ўладальнікі сеткі Biedronka і 32 транспартных кампаній перашкаджалі сваім кіроўцам мяняць працу. Старшыня UOKiK высунуў абвінавачванні супраць 33 кампаній і васьмі ўладальнікаў кампаній у гэтай справе.

Томаш Хрустны (Tomasz Chróstny)заявіў, што прадпрымальнікі заключалі незаконнае пагадненне, каб пазбегнуць «пераманьвання» супрацоўнікаў адзін у аднаго:

— Такія дзеянні не толькі супярэчаць заканадаўству аб канкурэнцыі, але і непрымальныя з чалавечага пункту гледжання. Кожны павінен мець права свабодна выбіраць і мяняць сваё працоўнае месца».

Томаш Хрустны тлумачыць, што калі кіроўца хацеў перайсці да іншага працадаўцы, які працуе ў тым жа размеркавальным цэнтры Biedronka, яму адмаўлялі.

— Мы падазраем, што перыяд, на працягу якога кіроўцам не дазвалялі працаваць на новага працадаўцу, звычайна складаў тры месяцы. З пункту гледжання транспартных кампаній, такая практыка мінімізуе рызыку пераходу супрацоўнікаў да канкурэнтаў, у той час як перспектывы кіроўцаў на павышэнне заработнай платы і кар'ерны рост абмежаваныя.

Калі абвінавачванні пацвердзяцца, прадпрымальнікам пагражае штраф у памеры да 10 працэнтаў ад іх гадавога абароту.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі