Беларуская Служба

Слабыя статыстычныя вынікі польскай прамысловасці – не заўсёды доказ застою, супакойвае эканаміст

22.07.2025 09:40
Інфармацыя расчароўвае, але не абавязкова сведчыць пра больш глыбокія праблемы ў польскай прамысловасці, кажуць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла, што прамысловая вытворчасць у чэрвені знізілася на 0,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Эканаміст банка Pekao S.A. Себасцьян Рой(Sebastian Roy) лічыць, што інфармацыя расчароўвае, але не абавязкова сведчыць пра больш глыбокія праблемы ў польскай прамысловасці:

- Я думаю, што варта чакаць, што гэты слабы паказчык у чэрвені быў аднаразовым. Пакуль што мы не бачылі дадзеных, якія б сведчылі пра якое-небудзь запаволенне росту ў галіне. Такім чынам, дадзеныя, якія мы толькі што бачылі, хутчэй за ўсё, не з'яўляюцца доказaм застою ў польскай прамысловасці. Хутчэй за ўсё, пасля серыі добрых паказчыкаў мы маем справу з адным больш слабым.

Тым часам у чэрвені, крыху больш чым на 2 працэнты ў гадавым вымярэнні, павялічылася вытворчасць у будаўніцтве і зборцы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Новы прэзідэнт прапануе змяніць прынцыпы індэксацыі пенсій

22.07.2025 07:15
Не ўсе будуць задаволены.