Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца пратэст чыгуначнікаў

29.07.2025 13:27
Супрацоўнікі чыгункі перакрываюць аўтамабільныя дарогі і дамагаюцца ад ураду падтрымкі для чыгуначных грузаперавозак.
Аўдыё
  • Польскія кампаніі зацікаўлены ў аднаўленні Украіны; У Польшчы працягваецца пратэст чыгуначнікаў; Kошты на новыя кватэры паступова губляюць сваю сакрэтнасць
   .     .
Пікет «супраць палітыкі ўрада». Мерапрыемства арганізавана прафсаюзам чыгуначнікаў. PAP/Adam Warżawa

Прафсаюз чыгуначнікаў праводзіць пратэсты ў 17 месцах па ўсёй Польшчы. Паводле слоў членаў прафсаюза, урад грэбуe чыгуначным транспартам, аддаючы перавагу аўтамабільным грузаперавозкам.

Пратэсты пачаліся 28 ліпеня і працягнуцца да 1 жніўня. Блокпасты арганізуюцца штодня з 10:00 да 14:00. Кіроўцы павінны ўлічыць  значныя перашкоды.

Прафсаюзныя актывісты патрабуюць ад Міністэрства інфраструктуры павялічыць выдаткі на чыгунку і скараціць кошты для чыгуначных перавозчыкаў.

Марцін Похуд (Marcin Pochód) з прафсаюза машыністаў кажа, што доступ да чыгуначнай інфраструктуры ў Польшчы вельмі дорага каштуе.

— Патрэбна знізіць аплаты. У нас самыя высокія кошты ў Еўропе на доступ да чыгуначнай інфраструктуры. У Польшчы самыя высокія аплаты за электрычнасць цягавых ліній ва ўсім Еўрапейскім Саюзе.

Старшыня прафсаюза машыністаў Лешак Ментэк (Leszek Miętek) расказаў, што ў Польшчы грузавікі выкарыстоўваюцца для перавозкі цяжкіх будаўнічых матэрыялаў, бетону і сталі на сотні кіламетраў для дарожнага будаўніцтва.

«Шмат гаворыцца пра экалогію, закрываюцца шахты і вугальныя электрастанцыі, але, нікога не хвалюе, што 100 грузавікоў выкарыстоўваюцца для перавозкі цяжкіх запаўняльнікаў на вялікія адлегласці, якія можна перавезці адным цягніком», — падкрэсліў Ментэк.

Пратэст чыгуначнікаў падтрымлівае Усепольскі альянс прафсаюзаў. Яго старшыня Пётр Астроўскі (Piotr Ostrowski) адзначыў, што ў грузавых перавозках пануе нядобрасумленная канкурэнцыя.

— Рашучая большасць грузаперавозак у Польшчы гэта аўтамабільныя перавозкі. Чыгунка амаль зусім не выкарыстоўваецца. І гэта прывяло да сітуацыі, з якой мы цяпер змагаемся ў чыгуначнай грузатранспартнай кампаніі PKP Cargo.

У PKP Cargo ідуць масавыя звальненні. У ліпені мінулага года было звольнена 3665 супрацоўнікаў. У цяперашні час у кампаніі працуе каля 10 000 чалавек. У чэрвені PKP Cargo зноў абвясціла пра намер правесці масавыя звальненні да 1041 супрацоўніка ў 2025 годзе і да 1388 у 2026 годзе.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі