Беларуская Служба

У Польшчы кошты на новыя кватэры паступова губляюць сваю сакрэтнасць

29.07.2025 14:20
Больш за 1100 забудоўшчыкаў у Польшчы былі вымушаныя стварыць свой акаўнт на ўрадавай платформе «Aдкрытыя дадзеныя», якая публікуе цэны на кватэры.
Праект новага жылога кварталаMateriały prasowe

Міністэрства лічбавання падрыхтавала шаблоны і інструкцыю для забудоўшчыкаў па размяшчэнні інфармацыі на платформе «Aдкрытыя дадзеныя». Уключаецца інфармацыя аб цане квадратнага метра кватэры і дадатковых выдатках, такіх як месца ў гаражы або складское памяшканне.

Дадзеныя аб цэнах на нерухомасць, сабраныя ўрадавым парталам, могуць стаць рэсурсам для вэб-сайтаў, якія супастаўляюць цэны ў Інтэрнэце, кажа намеснік міністра лічбавання Міхал Граматыка.

«Мы апублікуем дадзеныя ў машыначытэльным фармаце. Што з імі будзе рабіць алгарытм? Ну, гэта залежыць ад праграміста».

Забудоўшчыкам, якія, нягледзячы на сваё заканадаўчае абавязацельства, не раскрываюць цэны на свае кватэры, пагражае штраф у памеры 10% ад іх гадавога абароту. Штраф будзе накладаць Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў.

IAR/Міхал Макоўскі/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі