З 1 жніўня дзяржаўная малдаўская кампанія Energocom заменіць Moldovagaz у якасці аператара па закупцы і пастаўках прыроднага газу ў Малдову. Гэтае рашэнне было прынята з-за рызыкі парушэння заканадаўства, якое патрабуе раздзялення функцый пастаўкі і транспарціроўкі газу, чытаем на польскім партале biznesalert.pl.
Energocom цалкам належыць ураду Малдовы, у той час як Moldovagaz на 50% кантралюецца расійскім «Газпрамам». Малдаўскі ўрад валодае 35% акцый, а яшчэ 13% знаходзяцца ў руках адміністрацыі непрызнанага Прыднястроўя.
Кіраўнік Moldovagaz Вадзім Чэбан адзначае, што страты кампаніі складуць да 90% гадавога даходу. Раней продаж газу прыносіў каля 10 мільярдаў леяў штогод (прыкладна 500 млн еўра). Стараты кампаніі будуць агромністыя, але Moldovagaz працягне выконваць функцыі тэхнічнага абслугоўвання.
Рашэнне аб раздзяленні функцый прыняла 23 траўня Нацыянальнае агенцтва Малдовы па рэгуляванні энергетыкі. Паводле прэм’ер-міністра Дарына Речана, гэты крок з’яўляецца часткай выканання патрабаванняў Трэцяга энергетычнага пакета Еўрасаюза. Кішынёў абавязаўся правесці рэформы для скасавання манаполій і развіцця аднаўляльнай энергетыкі. ЕС падтрымлівае гэты працэс фінансава.
Адметна, што ні Moldovagaz, ні «Газпрам» не выплацілі дывідэндаў за 2024 год.
эж