Беларуская Служба

Гэта самы горшы год турызму ў Татрах за апошнія 10 гадоў

05.08.2025 16:11
Было дажджліва. Надвор'е нам — прадпрымальнікам нашкодзіла. 
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ліпені ў першую палову летніх канікул у польскія Татры прыехала менш турыстаў, чым звычайна. Паводле ацэнак Татранскай гандлёва-прамысловай палаты, занятасць жылля ў рэгіёне Падгале не перавышала 70 працэнтаў. Дажджлівае надвор'е адыграла важную ролю, адзначае Караль Вагнер (Karol Wagner) з Татранскай гандлёва-прамысловай палаты.

— Было дажджліва. Надвор'е нам — прадпрымальнікам нашкодзіла. Першая палова летніх канікул — самая дрэнная ў перспектыве апошніх 10 гадоў. Гэта адназначна.

Аднак уладальнікі гатэляў і пансіянатаў у Татрах з аптымізмам глядзяць на жнівень.

— Уладальнікі некалькіх дзясяткаў аб'ектаў распрадалі ўсе месцы і былі вымушаны спыніць продаж начлегаў. Цэны рэзка ўзлятаюць. Гэта, несумненна, будзе пікавы момант, і мы, верагодна, дасягнем доўгачаканых 100% запаўняльнасці, прычым многія аб'екты ўжо паведамляюць, што забраніравана ў іх больш за 90 працэнтаў месцаў.

Пік летняга турыстычнага сезона ў Татрах чакаецца падчас гэтак званых доўгіх жнівеньскіх выходных, якія пачынаюцца ў пятніцу 15 жніўня ў сувязі з рэлігійным святам Небаўзяцце найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэты дзень у Польшчы з'яўляецца свабодным аб працы.

У мінулым годзе ў жніўні па татранскіх сцежках прайшло больш за мільён чалавек. Татранскі нацыянальны парк пакуль не мае дадзеных аб наведвальнасці за ліпень.

Са студзеня да канца чэрвеня нацыянальны парк наведалі 2,8 мільёна чалавек.

IAR/яс

 

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі