Якасць гэтай праверкі вызначыць, ці выдзеліць Еўрапейскі Саюз Польшчы сродкі на падтрымку сектара HoReCa (турызму і грамадскага харчавання), паведамляецца на сайце wp.pl.
Было вызначана, што фінансавая падтрымка можа быць прадастаўлена прадпрымальнікам, якія падчас пандэміі адчулі зніжэнне абароту не менш чым на 20% у параўнанні з папярэднім годам і чыёй асноўнай дзейнасцю быў сектар гасцініц і грамадскага харчавання. Затым высветлілася, што грошай больш, чым заяўнікаў.
Гранты KPO, якія выдаткоўваюцца на раскошныя яхты і кватэры выклікалі значны ажыятаж у польскіх медыя.
Некалькі сотняў заявак тычыліся куплі розных лодак. А тыя СМІ, якія імкнуцца паказаць, што скандалу няма, прыводзяць прыклады прадпрымальнікаў, якія набылі лодку для нядаўна адкрытай кампаніі па пракаце лодак. Іншымі словамі, хтосьці пашырыў свой бізнес, таму што, напрыклад, раней кіраваў рэстаранам на беразе возера, а цяпер таксама прапануе пракат лодак.
Але ёсць таксама шмат выпадкаў, калі прадпрымальнікі падавалі заяўкі на куплю лодак, якія вырашылі аддаць у арэнду іншым фірмам і такім чынам атрымліваць штомесяц заробак.
Акрамя таго, вялікае абурэнне ў грамадстве выклікае той факт, што ўся праграма падтрымкі не ўлічвае фінансавага становішча прадпрымальнікаў, якія падаюць заяўкі на гранты KPO.
У выніку было вырашана выдзеліць частку сродкаў, напрыклад, на абсталяванне цэнтра адпачынку жонкі самага багатага дэпутата Польшчы Артура Ланцкага з урадавай Грамадзянскай кааліцыі агульнай сумай больш за 1 мільён злотых (238 тысяч еўра), на падтрымку эксклюзіўнага рэстарана, які належыць польскай сэлебрыці Магдзе Геслер, або на адкрыццё піцэрыі сям'ёй, якая ўваходзіць у спіс 100 найбагацейшых палякаў.
Медыя паведамляюць таксама, што ў інтэрнэце размяшчаліся аб'явы аб куплі-продажы кампаній, якія адпавядаюць крытэрыям падачы заяўкі на фінансаванне KPO.
Рэгіянальная пракуратура ў Варшаве абвясціла, што 8 жніўня 2025 года яна «распачала расследаванне паведамленняў у СМІ адносна парушэнняў пры прадастаўленні субсідый з Нацыянальнага плана аднаўлення».
Многія ўрадавыя палітыкі на чале з Дональдам Тускам лічаць, што можа быць апраўданым патрабаваць кампенсацыі ад некаторых прадпрымальнікаў, якім ужо выплачана грошы. У адміністрацыі прэм'ер-міністра заявілі, што маглі мець месца злоўжыванні, якія прывялі да марнавання дзяржаўных сродкаў.