У маі 2014 года Радам (Radom) быў унесены ў нацыянальны рэестр грамадзянскіх аэрапортаў, і пасля грунтоўнай мадэрнізацыі яго адкрыццё адбылося ў 2023 год.
На жаль, аэрапорт Радам, які, меркавалася, можа заняць месца варшаўскага аэрапорта імя Шапэна, абслугоўвае ўсё менш пасажыраў і нясе ўсё большыя страты.
У ліпені аэрапорт, які можа абслугоўваць 1,5 мільёна пасажыраў, абслужыў пасажырапаток, які складаў крыху больш за 18 тысяч чалавек. Гэта на 15 працэнтаў менш у параўнанні з ліпенем мінулага года.
З моманту адкрыцця пасля мадэрнізацыі ў 2023 годзе аэрапорт нясе фінансавыя страты. Мацей Лясек (Maciej Lasek), намеснік міністра інфраструктуры, адказны за авіяцыйны сектар, заявіў, што вядзецца праца па скарачэнні страт. Ён пaцвердзіў, што ў цяперашні час няма ніякіх шанцаў, што аэрапорт будзе прыбытковым.
— Я не буду прадаваць ілюзію, што гэты аэрапорт будзе прыбытковым. Пакуль няма ніякіх прыкмет гэтага, але ў Польшчы ёсць некалькі стратных аэрапортаў, якія, тым не менш, падтрымліваюцца дзяржавай, бо яны з'яўляюцца крытычна важнай інфраструктурай. Аэрапорт Радам, у тым ліку, таксама выкарыстоўваецца Узброенымі сіламі.
Мацей Лясек падкрэсліў, што PPL, кампанія, якая кіруе аэрапортам, пастаянна вядзе перамовы з авіякампаніямі, каб заахвоціць іх карыстацца аэрапортам Варшава-Радам (Warszawa-Radom). Мацей Лясек падкрэсліў, што пакуль рана цалкам спісваць аэрапорт, мадэрнізацыя якога каштавала 850 мільёнаў злотых (202 мільёны еўра).
Аэрапорт Радам выконвае некалькі функцый: ён абслугоўвае камерцыйныя перавозкі, ваенныя, тэхнічныя, навучальныя, бізнес- і медыцынскія рэйсы, а таксама арганізуе спецыяльныя рэйсы, у тым ліку дэпартацыйныя. Ён таксама служыць альтэрнатыўным аэрапортам для варшаўскага аэрапорта імя Шапэна.
Акрамя таго, аэрапорт пашырыў свае прапановы мультымедыйным адукацыйна-забаўляльным цэнтрам Flyport by Baltona. Новы атракцыён прапануе інтэрактыўныя выставы і гульні, звязаныя з авіяцыяй і космасам, і прызначаны для прыцягнення сем'яў і арганізаваных груп.
IAR/яс