Людзі, якія жывуць у нефармальных адносінах і прадпрымальнікі, гэта, між іншым, асобы, якім варта падумаць пра напісанне завяшчання, кажуць арганізатары агульнанацыянальнай сацыяльна-адукацыйнай кампаніі «Напішы сваё завяшчанне».
Ужо ў дзявяты раз у Польшчы пачаўся Міжнародны тыдзень пісання завяшчанняў. Паводле слоў кіраўніка кампаніі Магдалены Гайды (Magdalena Gajda), у гэтым годзе акцыя таксама накіравана на трэцюю групу людзей:
- То бок людзей, якія па розных прычынах – эканамічных, фінансавых, эмацыйных і сямейных – жадаюць абысці спадчыну на адно або некалькі пакаленняў. Напрыклад, бабулі і дзядулі хочуць пакінуць сваю маёмасць унукам або праўнукам.
Арганізатары падрыхтавалі матэрыялы, якія могуць дапамагчы прыняць рашэнне аб напісанні завяшчання:
- Перш за ўсё, мы прапануем магчымасць бясплатна спампаваць даведнік, які дапаможа нам самастойна напісаць рукапіснае завяшчанне, альбо падрыхтавацца да адмысловай размовы з натарыусам, калі вам патрэбнае натарыяльнае завяшчанне.
Арганізатары кампаніі нагадваюць, што завяшчанне – гэта воля асобы, якую можна змяніць у любы час.
Падрабязную інфармацыю пра кампанію і адмысловы даведнік можна знайсці на сайце: napisztestament.org.pl.
IAR/аз