Гэта не жарт, а новая рэкламная кампанія «Arche Pokolenia», мэтай якой з'яўляецца прыцягненне прыватнага бізнесу да барацьбы з дэмаграфічным крызісам у Польшчы.
«Зрабіце дзіця ў гатэлях Arche», — заклікае кампанія, мэтай якой з'яўляецца заахвочванне палякаў да зачацця ў гатэлях, якія належаць Arche.
Кліенты Arche, якія прымуць удзел у праграме, могуць зарэгістравацца на працягу аднаго месяца пасля нараджэння дзіцяці. Каб атрымаць прыз, якім з'яўляецца бясплатная вечарынка з нагоды нараджэння (Arche прапануе хрышчэнні, але яны не абавязковыя), кліенты павінны даказаць, што дзіця нарадзілася да 300 дзён пасля начлегу ў іх гатэлі і то там адбылося зачацце.
Бацькі таксама павінны пагадзіцца даць свае фотаздымкі і фотаздымкі свайго дзіцяці кампаніі Arche для выкарыстання ў рэкламе, сацыяльных сетках і г.д.
Бонусы для пакупнікоў кватэр і супрацоўнікаў
Праграма Arche не абмяжоўваецца кліентамі гатэляў. Пакупнікі кватэр у забудоўшчыка Аrche таксама могуць у ёй прыняць удзел. Усё, што ім трэба зрабіць, гэта нарадзіць дзіця на працягу пяці гадоў з моманту куплі кватэры.
У гэтым выпадку прыз складае 10 тысяч злотых (2350 еўра) плюс дысконтная картка, якая гарантуе скідку 20% у гатэлях Arche.
Гэтыя асобы таксама павінны пагадзіцца падзяліцца сваім фота і фота свайго дзіцяці.
Arche ўдакладняе, што ўмовы акцыі распаўсюджваюцца на пары, якія складаюцца з мужчыны і жанчыны, але не ставіць прыз у залежнасць ад таго, ці ў іх фармальныя ці нефармальныя адносіны.
Падобныя бонусы даступныя таксама для супрацоўнікаў кампаніі Arche.
Група Arche звязвае сваю рэкламную кампанію «дэмаграфічным крызісам у Польшчы».
Кампанія не згадвае, але і не хавае, што акцыя таксама прызначана для заахвочвання людзей карыстацца яе паслугамі.
Праграма дзейнічае з 15 верасня 2025 года па 15 верасня 2026 года.
У Польшчы назіраецца рэкордна нізкі ўзровень нараджальнасці. Узровень, які гарантуе ўзаемазаменнасць пакаленняў складае 2,1 дзіцяці на жанчыну, а цяпер гэты паказчык у Польшчы складае ледзь 1,03.
PR24/яс