Актуальна на запраўках у Польшчы літр бензіну А95 на паасобных запраўках каштуе нават 6,30 злотых (1,48 еўра).
Менш за палову кошту складае рэальны кошт паліва, заснаваны на цэнах на сырую нафту і бягучым курсе долара ЗША. Астатняе — абавязковыя зборы і падаткі, тлумачыць галоўны падатковы кансультант Infact Пётр Юшчык (Piotr Juszczyk).
— Працэнтная сума паліва выглядае наступным чынам: 50% — аптовы кошт закупу ад нафтаперапрацоўчага завода, 19% — ПДВ, 17% — акцыз, 7% — маржа запраўкі, 6% — паліўная аплата і 1% — аплата за выкіды. Напрыклад, літр паліва на запраўцы каштуе 6 злотых, то фактычная цана паліва складае 3 злотыя, астатняе — 1,12 злотых — ПДВ, 1,02 злотых — акцыз, маржа — прыкладна 44 грошы, даніна за продаж паліва (opłata paliwowa) — 36 грошай і збор за выкіды — 6 грошай.
Невялікая частка рознічнага кошту на паліва выдзяляецца на будаўніцтва і рамонт дарожнай інфраструктуры.
Атрымліваецца, што палова сумы, якую кіроўца плаціць на запраўцы складае сапраўдны кошт паліва, а другая палова — падаткі і зборы.
Кіроўцы задаюцца пытаннем чаму рознічныя цэны не так хутка рэагуюць на тое, што адбываецца на рынку сырой нафты. Звычайна, калі аптовыя цэны на паліва падаюць, цана на запраўцы змяншаецца праз некалькі дзён, аднак, калі аптовыя цэны растуць, то кошт на запраўцы расце адразу.
«Запраўкі не спяшаюцца зніжаць цэны, бо ў іх уладальнікаў часта застаецца паліва з папярэдняй, больш дарагой пастаўкі, але гэта не адзінае, што мае значэнне», — тлумачыць Марыюш Маршалкоўскі (Mariusz Marszałkowski), аналітык рынку паліва ў Defence 24.
— Уладальнікі заправак не хочуць дакладаць да бізнесу. Таму нават, калі аптовая цана змяншаецца, то ў іх у калонках усё яшчэ знаходзіцца паліва, набытае па больш высокай цане і таму яно не прадаецца танней. У другі бок гэты прынцып дзейнічае па іншаму. На жаль, ці на шчасце, гэта закон свабоднага рынку.
Чаму на розных запраўках аднаго канцэрна паліва прадаецца па іншых цэнах?
Агулам цэны на паліва на заправачных станцыях, хаця і прадаюцца пад адным брэндам, адрозніваюцца ў асноўным з-за мясцовых коштаў (транспарт, абслугоўванне), канкурэнцыі і статусу станцыі (уласная ці франчайзінгавая), які ўплывае на тое, хто вызначае канчатковую нацэнку. На больш нізкія або высокія цэны таксама ўплываюць попыт і прапанова ў дадзеным рэгіёне і той факт, што на франчайзінгавых станцыях уладальнік усталёўвае цану самастойна.
Тым не менш, у цэлым сітуацыя на сусветных рынках з'яўляецца асноўным фактарам, які ўплывае на кошт на паліва, і гэта адбіваецца на цэнах на паліва на запраўках.
ПР1/яс