Беларуская Служба

Колькі каштуе студэнту ў Польшчы адзін месяц вучобы

30.09.2025 10:12
У Польшчы частка студэнтаў ацэньвае сваё фінансавае становішча лепш, чым год таму.
 .
Ягелонскі ўніверсітэт.By Lestat (Jan Mehlich) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3958055

41 працэнт студэнтаў у Польшчы ацэньваюць сваё фінансавае становішча лепш, чым год таму - гэтак вынікае з апытання «Студэнцкі гаманец-2025», падрыхтаванага Варшаўскім інстытутам банкаўскай справы і Польскай банкаўскай асацыяцыяй.

Віцэ-старшыня Польскай банкаўскай асацыяцыі Агнешка Вахніцкая (Agnieszka Wachnicka) заявіла, што амаль 20 працэнтаў студэнтаў адказала, што яны разглядаюць магчымасць кінуць вучобы, а 17 працэнтаў сцвярджаюць, што можа гэтак здарыцца з-за іх фінансавага становішча.

— Кожны трэці студэнт, або 30%, плануе абмежаваць свае выдаткі абсалютным мінімумам, неабходным для задавальнення асноўных патрэб у жыцці. Але таксама 30 працэнтаў студэнтаў не адчуваюць сябе ні лепш, ні горш у фінансавым плане, чым іх аднагодкі.

Агнешка Вахніцкая дадала, што сёлета ў сярэднім студэнту ў Польшчы неабходна будзе мець амаль чатыры тысячы злотых у месяц (прыблізна 940 еўра).

— Гэта 3979 злотых, а для дзённай формы навучання, дзе плата за навучанне не спаганяецца — 3419 злотых (800 еўра). За апошнія шэсць гадоў узровень неабходных выдаткаў студэнтаў значна павысіўся.

Гаворка ідзе пра 2 тысячы злотых (450 еўра). Як і ў папярэднія гады, найбольшыя выдаткі звязаныя з арэндай жылля, харчаваннем і платай за навучанне.

Самымі дарагімі гарадамі для студэнтаў у Польшчы з'яўляюцца ў першую чаргу самыя буйныя гарады, такія як Варшава, Кракаў і Уроцлаў, дзе кошты арэнды кватэр самыя высокія. Да самых танных акадэмічных цэнтраў адносяцца Беласток, Быдгашч, Зялёна-Гура, Кельцэ, Люблін, а таксама Лодзь і Ольштын, якія прапануюць больш нізкі кошт пражывання, што робіць іх больш даступнымі для студэнтаў.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі